Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Год Станіслава Манюшкі

  • 05.07.2019

Паважаныя сябры!

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны завулак, 5) з 5 мая працуе выстаўка “Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе”, прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара.

З пачатку 2019 года кожны месяц 5 чысла ў музеі праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Станіславу Манюшку – выбітнаму кампазітару, музыканту, які зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай музычнай культуры.

5 ліпеня кожны наведвальнік музея зможа бясплатна пазнаёміцца з выстаўкай і паслухаць творы Станіслава Манюшкі ў запісе.

Запрашаем наведаць музей!