Уладзімір Дзмітрыевіч Кандрацьеў нарадзіўся 19 жніўня 1939 года ва ўкраінскім горадзе Шостка, вучыўся ў студыі члена Саюза мастакоў СССР Ю. С. Пратапопава ў Адэсе, скончыў Растоўскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава (г. Растоў-на-Доне) і Вышэйшыя мастацка-прамысловыя курсы пры Саюзе мастакоў СССР. Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 г.
Прафесійная дзейнасць Уладзіміра Кандрацьева цесна звязана з беларускай музейнай справай. Уладзімір Дзмітрыевіч – аўтар мастацкага афармлення экспазіцый Музея гісторыі Акадэміі навук БССР (1989), Музея літаратуры ў Віцебску (1990–1998), Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (2001–2008), Музея Уладзіміра Мулявіна ў Белдзяржфілармоніі (2005), Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці (2012) і іншых. Афарміцель экспазіцый краязнаўчых музеяў у Лепелі, Светлагорску, Івянцы і Століне. Плённа супрацоўнічае з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь: выстаўкі “Слуцкія паясы” (2005), “Вайна 1812 г. у гісторыі г. Мінска” (2011) і іншыя. Уладзімір Дзмітрыевіч – аўтар і выканаўца мастацкай канцэпцыі выстаўкі “1937 год у жыцці савецкай Смаленшчыны ў Музейна-выставачным цэнтры мемарыяла “Катынь” (Расійская Федэрацыя). Удзельнік і афарміцель выставак Саюза мастакоў БССР у Палацы мастацтваў, удзельнік Міжнароднай выстаўкі “Арт.Тэатр.Музей” ў Санкт-Пецярбургу (2008, 2009).
На выстаўцы будуць прадстаўлены творчыя работы мастака.
Выстаўка дэманструецца з 20 жніўня па 1 верасня.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 10.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 6 бел.руб.
Экскурсія – 7 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 4 бел. руб.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Прагляд міні-прадстаўлення
«Батлеечная інтэрмедыя» -
5 бел.руб. (групы да 25 чалавек)