Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Сімвалы Беларусі ў мадэлях Ніны Кавальчук

  • 18.10.2019

18 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі « Сімвалы Беларусі ў мадэлях». На выставе будуць прадстаўлены касцюмы аўтарства Ніны Кавальчук (Масква). 

Ніна Кавальчук – член Саюза мастакоў Расіі, Саюза абстракцыяністаў Расіі, Саюза мастакоў народнага мастацтва, член Міжнароднай федэрацыі мастакоў–графікаў расійскага аддзялення ЮНЕСКА, акадэмік – дзейсны член Акадэміі народнага мастацтва Расіі. Удзельніца каля 40 калектыўных выставак у Маскве, узнагароджана дыпломамі і падзячнымі граматамі за арганізацыю і ўдзел у выстаўках, у тым ліку на знакамітай Малой Грузінскай.

Значныя персанальныя выстаўкі мастачкі праходзілі ў Хамераўскім цэнтры (Цэнтр міжнароднага гандлю на Чырвонай Прэсні, Масква), у Англіі (Кембрыдж), Жэневе (прыватная галерэя «Schtuk»), Музеі «Садовае кальцо» (Масква), Музеі Сярэбранага веку (Масква).

У 2018 годзе ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Ніна Кавальчук сумесна з Андрэем Сазонавым прадставіла сваю калекцыю абстрактных карцін-мадэляў «Фантастычная «Масоника». Гэта не першы сумесны праект мастакоў – у 2017 годзе з поспехам прайшла сумесная выстаўка Ніны Кавальчук, Андрэя Сазонава і Іскандэра Ільязава «Высокая мода і карціны».

У наведвальнікаў музея будзе ўнікальная магчымасць ацаніць работы Ніны Кавальчук ў дынаміцы: падчас адкрыцця выстаўкі адбудзецца дэфіле.

Выстаўка дэманструецца з 18 кастрычніка па 10 лістапада.