Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка па выніках конкурсу "Калядныя замалёўкі"

  • 24.12.2019

Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі–2019”. Яна працуе з 24 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу “Калядныя замалёўкі–2019” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праводзіцца ўжо дзявяты год запар. Штогод таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства.

Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце.

Прыходзьце і атрымлівайце асалоду!

Урачыстае адкрыццё выстаўкі і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца 24 снежня а 12-й гадзіне.

Пераможцы конкурсу:

  • Намінацыя “Лепшы твор выяўленчага мастацтва”
1 месца: Новік Аліна. “Каза-калядоўшчыца”. ПДзіМ “Арыён”. 8 гадоў.
2 месца: Вістунова Дана. “Рождественский ангел”. СШ №56. 16 гадоў.
3 месца: Рэшка Кацярына. “Каляда”. ЦДзіМ “Маладзік”. 13 гадоў.

  • Намінацыя “Лепшы твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”
1 месца: 
              1) Канапелька Ульяна. “Святочныя музыкі!”. ПДзіМ “Арыён”. 11 гадоў.
              2) Плышэўская Паліна. “Зімовыя мроі”. ПДзіМ “Золак”. 16 гадоў.
2 месца: Церашонак Сафія. “Калядкі”. ПДзіМ “Золак”. 11 гадоў.
3 месца: 
              1) Кісялёва Адрыяна. “Каляда”. ЦДАзіМ “Росквіт”. 9 гадоў. 
              2) Гімадаў Цімур. “Анёлы над саборам”. СШ №150. 12 гадоў.

  • Намінацыя “Лепшая калектыўная работа"
1 месца: Кулакова Соня, 10 гадоў. Лаўрыновіч Фёдар, 9 гадоў. Сакавікова Усціння, 9 гадоў. Ліпская Ліза, 10 гадоў. “Гуканне свята”. Гімназія №35.
2 месца: Арцюхоўская Паліна, Юшко Паліна. “У чаканні наступнага года”. ПДзіМ “Арыён”. 12 гадоў.
3 месца: Раманоўскі Канстанцін, 12 гадоў. Раманоўская Віялета, 10 гадоў. Зімагорава Юлія, 9 гадоў. Пастушкоў Аляксандр, 13 гадоў. “Ноч на Каляды”. ЦДАДзіМ “Ветразь”. 

  • Намінацыя “Арыгінальнасць тэхнікі”
Кавалеўская Паліна, 16 гадоў. Садоўская Ганна, 13 гадоў. “Зімовыя святы”. СШ №200.

  • Намінацыя “Маленькі творца”
Камінская Надзея. “Скоро Новый год”. Сенницкий центр культуры. 5 гадоў.

  • Намінацыя “Спецыяльны прыз”
Волкава Ксенія. “Святкуем Каляды”. ЦДА ДзіМ “Светоч”. 9 гадоў.