Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да 95-годдзя Тамары Ніжнікавай

  • 02.03.2020

Паважаныя наведвальнікі,

з 2.03.2020 г. у рамках мерапрыемстваў да 30-годдзя Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры вы можаце пазнаёміцца з экспазіцыяй, прысвечанай салістцы Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, народнай артыстцы Беларусі і СССР Тамары Ніжнікавай. На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі, праграмкі спектакляў з яе ўдзелам, партрэты артысткі і сцэнічныя касцюмы.

Мерапрыемства да 95-годдзя Тамары Ніжнікавай будзе праведзена ў канцы сакавіка. Сачыце за абвесткамі.