Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да 90-годдзя з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча.

  • 12.03.2021

Да 90-годдзя з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча.

Павел Піліпавіч Дубашынскі (1931 – 2000)— акцёр тэатра і кіно, радыёвядучы, заслужаны артыст БССР, народны артыст Беларусі.

Нарадзіўся 14 сакавіка 1931 года ў вёсцы Гарбуны пад Шаркаўшчынай, закончыў Шаркоўшчынскую дзесяцігодку і паступіў у Беларускі тэатральны інстытут, але з першага разу паступіць не ўдалося. Год працаваў у зямельным аддзеле райкама. Мара стаць артыстам Дубашынскага не пакідала ўвесь час, тым больш, што Бог надзяліў яго рэдкім голасам. Штуршком паслужыў той факт, што ў Шаркоўшчыну прыехала невялікая трупа Ленінградскага тэатра імя А. С. Пушкіна. Тэатр ускалыхнуў у душы сялянскага хлопца высокія пачуцці, а ігра знакамітых акцёраў умацавала жаданне і імкненне стаць акцёрам.

У 1951 годзе атрымаў студэнцкі білет у Беларускі тэатральны інстытут у майстэрню Л.І.Мазалеўскай і І.Ф. Ждановіч. Сярод дваццаці студэнтаў ён вылучаўся творчай энергіяй, з’яўляўся душой курса. На студэнцкіх вечарынах спяваў пад гітару вясёлыя песні, чытаў вершы. Яго хутка прыкмецілі ў тэатральным асяроддзі і ўжо на другім курсе запрасілі на радыё, дзе Дубашынскі вельмі адчувальна прачытаў верш “Мужык” Я. Купалы. У інстытуце пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Ларысай. Пасля таго як Павел Піліпавіч з жонкай скончылі Тэатральны інстытут, абодва трапілі ў толькі адкрыўшыся Тэатр юнага гледача (1955).

У 1966 годзе П. П. Дубашынскаму было нададзена ганаровае званне заслужанага артыста БССР, а у 1967 годзе яго запрасілі ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Першым ўзлётам артыста стала роль нямецкага афіцэраўспектакле “Трыбунал” па п’есе Андрэя Макаёнка, пасля роль у “Браме неўміручасці” Кандрата Крапівы і многія іншыя.

 Акцёр быў яркага і самабытнага таленту, абаяльны, шчыры, з добрым пачуццём гумару, яго выразная акцёрская пластыка, адпрацаванасць кожнага жэста і непаўторная інтанацыя заўсёды захаплялі гледача.

У 1989 годзе П. П. Дубашынскі атрымаў званне народнага артыста Беларусі. Знакаміты на ўсю краіну і за яе межамі артыст, не быў ганарлівым, ён вельмі любіў і паважаў сяброў, сваіх бацькоў.

Акрамя тэатра Павел Піліпавіч працаваў на радыё, дзе чытаў абразкі, навелы, з асабістага жыцця, напісаныя самім, таксама здымаўся ў кіно. Павел Дубашынскі стварыў шмат яскравых вобразаў у студыі радыётэатра, на тэлебачанні і кіно…

У 1991 годзе калі стаў падводзіць голас, пачаў пісаць. Яго навелы атрымліваліся не горш сыграных ім роляў. І навеліст – апавядальнік захапіў радыёслухачоў.

У ноч з 1 на 2 красавіка 2000 года любімец гледачоў Купалаўскага тэатра народны артыст Беларусі Павел Піліпавіч Дубашынскі сышоў з жыцця.

Да юбилейнай даты Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры стварыў выстаўку. На ей можна ўбачыць матэрыялызфондаўнашагамузея: фотаздымкі з розных спектакляў, праграмы, буклеты.