Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Праект "Тыдзень ТЮГа ў музеі"

  • 14.04.2021
  Сёлета Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача адзначае падвоены юбілей - 90 гадоў з часу адкрыцця першага і 65 - з часу адкрыцця другога: гісторыю ТЮГа разарвала Другая сусветная вайна. Да гэтых святочных дат у  Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пры падтрымцы калектыва тэатра праходзіць выстаўка «ТЮГ – тэатр новага пакалення». З 19.04 па 24.04.2021 г. у межах выстаўкі праходзіць праект “Тыдзень ТЮГа ў музеі”, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з відэазапісам спектакля “Шчаўкунчык”. 
   Запрашаем усіх жадаючых!