Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка Юрыя Саламонава “SCENOGRAFIA. Yuri SOLOMONOV”

  • 03.05.2021

З 7 мая ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае работу выстаўка Юрыя Саламонава “SCENOGRAFIA. Yuri SOLOMONOV

«…Юрый Саламонаў – сцэнограф, які жорстка, да фанатызма падмацоўвае вобразныя рашэнні спектакля дакладнымі, тэхнічна выканальными заданнямі. За гэта яго і любяць у тэатрах, куды запрашаюць на пастаноўкі, давяраюць акцёры, радуюцца, як дзеці, той прыгажосці, якую бачаць на першых прагонах з дэкарацыяй. Любяць мастацкія цэхі за яго мяккасць і патрабавальнасць адначасова.»

                                                     Реэжысёр-пастаноўшчык Святлана Наўменка.

 

Саламонаў Юрый Аляксеевіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1975 года ў Мінску. У 2007 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы”.

З 2011 года працуе мастаком-пастаноўшчыкам у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. У 2013 годзе прызначаны галоўным мастаком тэатра. Член саюза тэатральных дзеячоў з 2008 года, член саюза мастакоў з 2019 года.

Работы сцэнографа Юрыя Саламонава адрознівае шырокі дыяпазон эстэтычных і метадалагічных прыёмаў, смелае спалучэнне сучасных і традыцыйных форм, жанраў, стыляў. У якасці сцэнографа і мастака па касцюмах працаваў над пастаноўкамі больш за 60 спектакляў у Беларусі і Расіі. З'яўляецца дыпламантам міжнародных тэатральных фестываляў.

На выстаўке прадстаўлены макеты і эскізы мастака-пастаноўшчыка да спектакляў «Калека з вострава Інішман» М.МакДонаха, «Дзед» В.Паніна, «Мудрамер» Н. Матукоўскага, «Фінт-Круазэ» Д. Багаслаўскага, В. Красоўскага, «Любоў людзей» Д. Багаслаўскага, «Кругі раю» С. Науменка, «Сірожа» Ю.Чарняўскай,  «Таямніца чароўнага календара» М. Варфаламеева, «Тры сястры»     А. Чэхава, «Гендарныя выкрутасы» А. Курэйчыка, «Адамавы жарты» паводле Ф. Аляхновіча, Л. Радзевіча, «Дурнічка» Лопе дэ Вега.