Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да 115-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Пятроўны Шынко

  • 07.05.2021

Лідзія Пятроўна Шынко — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1946).

Нарадзілася 8 мая 1906 г. у Варшаве. Скончыла ў 1926 г. Беларускую драматычную студыю ў Маскве. З 1926 г. працавала ў БДТ-2, з 1933 г. – БДТ-3, у 1937 – 1977 гадах у Беларускім тэатры мя Янкі Купалы.

Актрысе былі уласцівы непасрэднасць, шчырасць, імкненне да праўдзівай перадачы чалавечых пачуццяў, задушэўнасць, лірызм, гумар, арганічнае адчуванне жанру, гратэск.

Сярод лепшых роляў: у БДТ-2 – Зоя («Астап» А. Глобы), Маша («Горад вятроў» У. Кіршона); у БДТ-3 – Ліда Званцова («Гадзіншчык і курыца» І. Качаргі), Паліна («Даходнае месца» А.Астроўскага); у тэатры імя Я. Купалы – Кацярына («Партызаны» К. Крапівы), Ганна («На крутым павароце» К. Губарэвіча), Антаніна Цімафееўка («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Надзея («Апошнія» М. Горкага), Карынкіна («Без віны вінаватыя» А. Астроўскага), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Валя, Бара («Рускія людзі», «Хлопец з нашага горада» К. Сіманава), Ага Шчука, Ліда («Калінавы гай», «Платон Крэчат» А. Карнейчука) і інш.

У фондах Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры захоўваецца невялікі архіў Лідзіі Пятроўны Шынко: фотапартрэты, фотаздымкі спектакляў з удзелам  артысткі, праграмкі і інш.