Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў 2021

  • 18.05.2021

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2021” Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае ў “Падарожжа ў часе”.  

Распачнем а 18-й гадзіне ў дворыку музея з выстаўкай “Паланэзы на вяртанне” і паказам батлеечных спектакляў (пры ўмовах спрыяльнага надвор’я). На працягу ўсяго вечара можна далучыцца да прагляду запісу спектакляў:  “Пане Каханку”, “Выкраданне Еўропы”  і дакументальных фільмаў:  “Нараджэнне. Гісторыя беларускага тэатра”,  “Беларускі балет. Гісторыя”.

Цікавіцеся закуліссем тэатра? Запрашаем на інтэрактыўны занятак “Сакрэты тэатральнай грымёркі”, дзе наведвальнікі змогуць даведацца аб асаблівасцях тэатральнага грыму, пазнаёміцца з асноўнымі прыёмамі работы грымёра.

Творчых і ўседлівых запрашаем на майстар-класс па стварэнні папулярнай цацкі віктарыянскіх часоў – таўматропа.

Усе жадаючыя змогуць прайсці квэст па экспазіцыі. Самыя кемлівыя атрымаюць сюрпрыз ад музея.

Чакаем вас!