Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка “Scenogramma21. Ад эскізаў да прэм'еры…”

  • 28.05.2021

 З  1 чэрвеня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае работу выстаўка Scenogramma21. Ад эскізаў да прэм'еры…”.

Сцэнаграма - гэта аб'яднанне дзвюх асноватворных складаючых тэатральнага мастацтва  - прасторы сцэны, і выраженне мастацкай думкі аўтара. Сцэнографы секцыі кіно, тэле, тэатра і другіх мастацтваў Беларускага саюза мастакоў у чарговы раз прадстаўляюць гледачу працэс нараджэння вобраза спектакля.

Экспазіцыя не аб'яднана адзінай тэатральнай тэматыкай або межамі часу. Тым не меньш, усе прадстаўленыя спектаклі знаходзяцца ў дзейных рэпертуарах тэатраў.

Задача выстаўкі - адлюстраванне тэатральнай рэчаіснасці розных напрамкаў: опера, балет, тэатр лялек, драмы, класічныя і эксперыментальныя праекты. Спектаклі для дарослых і дзяцей. «Scenogramma21» прадстаўляе кароткую версію сучаснага беларускага тэатра.

На  выстаўке прадстаўлены работы 12 сцэнографаў  членаў Беларусскага саюза мастакоў: эскізы касцюмаў, макеты дэкарацый, тэатральныя касцюмы і элементы спектакляў.