Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка Андрэя Меранкова "Teatr+Art"

  • 07.07.2021

З 8 ліпеня ў Музеі гісторыі театральнай і музычнай культуры пачынае работу выстаўка жывапісных работ мастака тэатра Андрэя Меранкова  Teatr+Art”.

У сцэнаграфіі як і жывапісу, па меркаванні мастака, важна ідэя, вобраз, г.зн. "што?". І гэта першасна. Манера, почырк, прыём, рознасць фактур, г.зн. "як?" таксама важна.

Работа сцэнографа ў тэатры дапаўняе і сілкуе работу жывапісца ў творчай майстэрні. Гледзячы на карціну, глядач павінен задумацца, зацікавіцца, разгадаць ідэю, прачытаць замысел. Таксама і сцэнаграфія павінна несці вобраз, сэнс.

Меранкоў Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 15 сакавіка 1976 г. у Мінску. У 1994 г. паступіў у Беларускую акадэмію мастацтваў, на кафедру жывапісу, аддзяленне "Сцэнаграфія", педагогі Б. Герлаван, М. Данцыг, В. Товсцік, А.Марочкін. У 2000-2008 гг. працаваў у МГХУ ім. А.  Глебова выкладчыкам спецыяльных дысцыплін. З 2008 г. пнрацаваў у БДАМ старшым выкладчыкам жывапісу. З 2012 г. – галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

З 1996 г. Андрэй Меранкоў прымае ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках і пленерах. Работы знаходзяцца у прыватных калекцыях і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Харватыі, Германіі, Канады, ЗША. З 1999 г., за час працы ў тэатрах мастаком-пастаноўшчыкам, ажыццявіў больш за 100 пастановак. З 2002 г. – член Беларускага Саюза тэатральных дзеячоў, з 2003 г. – член Беларускага Саюза матакоў.

На выстаўке прадстаўлены тэатральныя карціны мастака.