Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да Дня горада Мінска

  • 08.09.2021

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 11 верасня, у Дзень горада Мінска, запрашае на квэст-падарожжа па музею “Тэатральныя сцежкі”. Вы атрымаеце ўнікальную магчымасць злучыць прыемнае з карысным: даведаецеся пра цікавыя факты, звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй і знакамітымі людзьмі, а таксама пабавіце час, адказваючы на пытанні нашага квэста. Таго, хто пройдзе выпрабаванне да канца, чакае прыемны падарунак ад музея. Будзьце гатовы шмат рухацца, атрымліваць добры настрой і новыя веды!

Толькі 11 верасня сямейная акцыя да Дня горада Мінска: льготны ўваход для дзяцей.

Чакаем усіх!