Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інфармацыйная кампанія ЮНЕСКА "Якая розніца"

  • 05.11.2021
У гэты дзень 75 гадоў таму ўступіў у сілу Статут UNESCO. Беларусь далучаецца да інфармацыйнай кампаніі ЮНЕСКА "Якая розніца" і прадстаўляе сваё бачанне ўкладу Арганізацыі ў вырашэнне нацыянальных задач у сферы культуры, навукі і адукацыі.

Акуніцеся разам з намі ў чароўны свет Беларусі ў ЮНЕСКА і станьце часткай святкавання 75-гадовага юбілею Арганізаціы.

Віншуем усіх, хто сваёй працай прасоўвае беларускі каларыт на платформах ЮНЕСКА і праслаўляе беларускую культуру, яе ўнікальную прыгажосць, непаўторныя традыцыйныя абрады.