Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Конкурс "Калядныя замалёўкі"

  • 01.12.2021
Конкурс "Калядныя замалёўкі" на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку праводзіцца ўжо 10 гадоў. Ён заснаваны з мэтай развіцця і падтрымкі творчых здольнасцей дзяцей, спрыяе фарміраванню цікавасці да традыцый, гісторыі і культуры Беларусі.

У конкурсе прымаюць удзел дзеці розных узроставых і сацыяльных груп, у тым ліку і дзеці-інваліды. З работ, прадстаўленых на конкурс, у музеі арганізуецца выстаўка – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць убачыць свае працы ў адным са сталічных музеяў. Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў розных намінацыях. Напярэдадні Новага года праводзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з уручэннем дыпломаў і прызоў пераможцам конкурсу.

Умовы конкурсу:

-         Прымаюцца малюнкі і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку.

-         Не больш за 1 працу ад аднаго ўдзельніка.

-         Узрост удзельнікаў ад 5 да 17 гадоў.

-         Малюнкі павінны быць падрыхтаваны да экспаніравання (аформлены ў рамы з прыстасаваннем для падвескі).

-         Усе работы павінны мець анатацыю, надрукаваную шрыфтам TimesNewRoman16, міжрадковы інтэрвал – 1,0.

Анатацыя: Імя. Назва работы. Назва ўстановы. Узрост удзельніка.

Прыклад:

 Іваноў Іван. Калядная зорка.

СШ №20. 10 гадоў.

Усе конкурсныя работы будуць экспанавацца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 21 снежня 2021 г. па 9 студзеня 2022 г.

!!! Калі ласка, звярніце ўвагу, музей пакідае за сабой права не прымаць работы, якія не адпавядаюць умовам конкурсу (гл.вышэй).

Работы прымаюцца па 13 снежня 2021 г.