Іван Іванавіч Пешкур нарадзіўся 21 снежня 1921 г. у в. Вострава Мінскай вобласці. Скончыў у 1939 г. Віцебскае мастацкае вучылішча (настаўнікі У. Хрусталёў, І. Ахрэмчык, В. Дзежыц, Л. Лейтман, Ф. Фогт, Х. Даркевіч). Падчас Вялікай Айчыннай вайны стварыў шэраг сатырычных антыфашысцкіх плакатаў.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымаў удзел у адраджэнні і развіцці тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва рэспублікі. У 1944—1957 і 1970—1980 гг. мастак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1948 г. на Усесаюзным фестывалі за спектакль «Папараць-кветка» атрымаў дыплом лаурэата. З 1957 па 1970 гг. працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1962 г. галоўны мастак тэатра.
Аформіў спектаклі «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні (1953), «Русалка» А. Даргамыжскага (1955), «Шчаўкунчык» П. Чайкоўскага (1956), «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І. Козела, «За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля, «Не верце цішыні» І. Шамякіна (абодва 1958), «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона (1964), «Чырвоная шапачка» Я. Шварца (1967), «Мядовы месяц» К. Губарэвіча (1970) і інш.У 1967 г. для музея Вялікай Айчыннай вайны (у супрацоўніцтве з мастаком Я. Красоўскім) напісаў дыяраму «Лагер смерці ў Малым Трасцянцы».
Займаўся таксама станкавым жывапісам, пісаў партрэты, пейзажы. Сярод жывапісных работ «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе», «Курган Славы» (абедзве 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш.
На выстаўцы будуць прадстаўлены эскізы дэкарацый да спектакляў, эскізы касцюмаў, а таксама жывапісныя работы мастака.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 10.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 6 бел.руб.
Экскурсія – 7 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 4 бел. руб.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Прагляд міні-прадстаўлення
«Батлеечная інтэрмедыя» -
5 бел.руб. (групы да 25 чалавек)