Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Калядныя замалёўкі"

  • 16.12.2021
З 21 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2021»

 Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі–2021”. Яна працуе з 21 снежня 2021 па 9 студзеня 2022 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу “Калядныя замалёўкі–2021” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У гэтым годзе конкурс адзначае юбілей. Ужо дзесяць гадоў таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства.

Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце.

Прыходзьце і атрымлівайце асалоду!