Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вынікі конкурсу "Калядныя замалёўкі-2021"

  • 21.12.2021
Дарагія сябры! 20 снежня адбылося паседжанне журы і былі падведзены вынікі юбілейнага, дзясятага конкурсу "Калядныя замалёўкі-2021". На конкурс прадстаўлена 188 унікальных работ з 33 школ, цэнтраў дзіцячай творчасці г. Мінска, а таксама іншых гарадоў Беларусі. Пераможцамі сталі:
  • У намінацыі "Лепшы твор выяўленчага мастацтва"
1 месца - Шпінак Міхаіл, Дзіцячая школа мастацтваў №2 (Мінск)
2 месца - Шумская Марыя, Гімназія №14 (Мінск)
3 месца - Капосіна Анастасія, Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі "Зорка" (Мінск)
У намінацыі "Лепшы твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
1 месца - Ліпская Елізавета, Гімназія №35 (Мінск)
2 месца - Петрашэвіч Мілана і Цвірко Дар'я, Палац дзяцей і моладзі "Арыён" (Мінск)
3 месца - Салтановіч Ягор, Сярэдняя школа №150 (Мінск)
3 месца - Гудкоўская Вольга, Палац дзяцей і моладзі "Арыён" (Мінск)
  • У намінацыі "Арыгінальнасць тэхнікі"
1 месца - Падкапаеў Платон, Спецыяльная агульнаадукацыйная школа №18 (Мінск)
2 месца - Чарнюк Аляксандра, Сярэдняя школа №200 (Мінск)
3 месца - Цыбульская Лізавета, Сярэдняя школа №56 (Мінск)
3 месца - Самсонава Юлія, Сярэдняя школа №56 (Мінск)
  • У намінацыі "Маленькі творца"
Ярамчук Аляксандра, студыя выяўленчага мастацтва "Калякі-малякі" (Мінск)
  • У намінацыі "Спецыяльны прыз"
Бандаровіч Леанід, Сярэдняя школа №109 (Мінск)
Шармазанян Ніка, Сярэдняя школа №179 (Мінск)
Чаплінская Ева, Дзіцячая школа мастацтваў №1 (Мінск)
Ігнашэвіч Дар'я, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Маладзік" (Маладзечна).

Усе пераможцы атрымалі квіткі на прадстаўленне ў Беларускі дзяржаўны музычны тэатр. Спонсарам выступіла Мінская гарадская арганізацыя беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Выстаўка работ усіх удзельнікаў конкурсу працуе  па 9 студзеня 2022 г. Чакаем усіх!