Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Старыя песні на новы лад"

  • 30.05.2022

З 30 мая пачынае працу выстаўка старых пласцінак і вінтажнай апаратуры “Старыя песні на новы лад”.

 Многія пагодзяцца з тым, што пласцінкі – гэта адзін з сімвалаў XX стагоддзя. На іх вырасла некалькі пакаленняў. І хоць гэты носьбіт інфармацыі з часам быў выцеснены касетамі і кампакт-дыскамі, ім і сёння карыстаюцца аматары і прыхільнікі ва ўсім свеце.

У 1877 г. малады навуковец Томас Эдысан запатэнтаваў сваё вынаходніцтва – фанограф, прыладу, якая дазваляла запісваць і прайграваць гук. Запіс вёўся пры дапамозе іголкі, якая пакідала след на цыліндрычным валіку, абгорнутым фальгой з волава або стужкай з воскам.

Выпуск першай грампласцінкі адбыўся 7 лютага 1917 г. На ёй быў запісаныджазавы квінтэт з Новага Арлеана.

У Расіі запісам пласцінак займалася фірма “Мелодыя”. Першапачаткова на пласцінкі запісваліся прамовы кіраўнікоў краіны і палітычных дзеячаў, паступова з’яўляліся запісы савецкіх музыкантаў, класічных твораў, вакальных ансамбляў, дзіцячых казак, паэзіі.

У фондах музея захоўваецца багатая калекцыя пласцінак. На выстаўцы будуць прадстаўлены пласцінкі з творамі замежнай і рускай класікі – арыя Ленскага “Куда, куда вы удалились..” з оперы “Евгений Онегин” П. Чайкоўскага, рамансы Надзіра “В сиянии ночи лунной” з оперы “Искатели жемчуга” Ж. Бізэ, фінальная сцэна з оперы “Барис Годунов” М.Мусаргскага, Ф. Шаляпіна, вальс “На сопках Манчжурии” І. Шарова, а таксама беларускіх выканаўцаў. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з апаратурай, на якой у розныя часы гучала музыка – радыётранзістар “Океан-209”, радыёпрыёмнік “Рыга 104”, магнітафон “Магілёў”, патэфон, які належаў народнай артыстцы Беларусі Л. П. Александроўскай.

 

 

Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.