Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



да 125 - годдзя з дня нараджэння Янпольскага Боруха Залманавіча

  • 10.04.2023

Борух Залманавіч Янпольскі нарадзіўся 10 красавіка 1898 г.

У 1931 годзе скончыў студыю пры Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі  і застаўся працаваць у гэтым тэатры. З 1936 па 1958 гады з’яўляўся акцёрам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным  тэатры імя  Я. Купалы. У 1946 годзе атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі. З 1960 г па 1967 г. быў рэжысёрам Белдзяржфілармоніі.

Выканаўца камедыйных і характарных роляў. Майстар эпізоду. Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай формай, яркімі сцэнічнымі дэталямі ў раскрыцці характару. Сярод лепшых яго роляў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы: Батура («Партызаны» 

К. Крапівы), Нічыпар («Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка), Маёр («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Ігнат Буйніцкі («Шчасце паэта» В. Віткі), Аптэкар («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), маркіз Рыкарда («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Лефлеш («Скупы» Мальера), Харытонаў («Рускія людзі» К. Сіманава), Ракала («За тых, хто ў моры!» Б. Лаўранёва).

Памер  5 снежня 1975 г. Пахаваны  ў Мінску.