Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да 130-годдзя з дня нараджэння Паўліны Вікентьеўны Мядзёлка

  • 22.09.2023
Нарадзілася 24 верасня 1893 годаў в. Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні ў сялянскай сям'і, якая ў 1898 годзе пераехала ў Глыбокае. У 1903 годзе скончылаГлыбоцкаецаркоўна-прыходскаевучылішча. У 1909 годзепаступіла ў ВіленскуюпрыватнуюжаночуюгімназіюК.П. Нездзюравай. У 1914 годзе ўПецярбургу П. МядзелкаскончылаВышэйшыякамерцыйныя курсы.
На фарміраваннеяеасобывялікіўплыўаказалатворчасцьЯнкі Купалы і сам паэт, з якімяезвязваладоўгае шчыраесяброўства.
Выступленне тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага на першай беларускай вечарыне ў Вільні 12 лютага 1910 года, на якой была і Паўліна Мядзелка, вельмі ўразіла  Янку Купалу. У 1912 годзе Купала напісаў камедыю "Паўлінка". Прэм'ера спектакля адбылася 9 лютага 1913 годау Пецярбургу. Ролю Паўлінкі выканала ПаўлінаМядзелка.
   У гады Першай сусветнай вайны Паўліна Вікенцьеўна была ў эвакуацыі ў Расіі і Украіне. Працавала выхавальніцай у дзіцячым прытулку, адказным сакратаром у Беларускім камітэце дапамогі ахвярам вайны, у аддзеле дапамогі ахвярам вайны ў Саюзе гарадоў па арганізацыі дзіцячых прытулкаў.
    У 1917 годзе арганізавала беларускую школу ў в.Жорнаўка Ігуменскага павета. Праз год пераехала ў Мінск. Працавала настаўніцай і выступала на сцэне Першага таварыства беларускай драмы і камедыі.
    У 1925 годзе П. Мядзелка была накіравана ў Клімавічы, дзе чытала лекцыі па беларускай мове і літаратуры на курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. Працавала навуковым супрацоўнікам сектара мастацтва ў Інбелкульце, выкладала родную мову ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.

   У 1947 годзе пераехала ў Будслаў, дзе да 1958 года працавала настаўніцай у мясцовай школе. Арганізавала ў ёй харавы і драматычны гурткі. Вынікам пражытага і перажытага, запаветам, якія яна пакінула пасля сябе, сталі мемуары «Сцежкамі жыцця» (1974, ч.2 надрукаваная ў 1993 г.).

    У 1966 годзе П.В.Мядзелцы прысвоена званне Заслужанага дзеяча культуры  Беларусі. Апошнія гады яе жыцця прайшлі ў роднай вёсцы, там у 1974 годзе яна памерла.