Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да 130 годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Уладамірскага Уладзіміра Іосіфавіча

  • 18.10.2023

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і 18 кастрычніка 1893 года ў Коўна (цяпер Каунас).

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1920 годзе ў Бабруйску ў Другім Паказальным тэатры Заходняга фронту. Тут Уладамірскі пазнаёміўся СА сваёй будучай жонкай‒ актрысай, танцоркай і спявачкай Кацярынай Замешынай. 2 сакавіка 1923 г.у Бабруйску нарадзіўся іх сын Барыс.

Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны Уладзімір Уладамірскі становіцца загадчыкам клуба пры ваенным шпіталі ў Бабруйску, а па сумяшчэнню – акцёр гарадскога Рускага драматычнага тэатра, што і вырашае канчаткова яго будучы лёс.

З 1924 года па 1959-ы працаваў у Першым беларускім драматычным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я.Купалы). На станаўленне прафесійнага майстэрства маладога акцёра моцны ўплыў аказаў рэжысёр Я.А.Міровіч.

На сцэне Купалаўскага тэатра сыграў ролі Брызгаліна («Кар'ера таварыша Брызгаліна», Міровіча), Дрыля («Партызаны» Крапівы), Абабуркі («Пагібельваўка» Самуйленка), АпалонаМурзавецкага, Юсава («Ваўкі і авечкі», «Даходнаемесца» Астроўскага), Івана Каламійцава («Апошнія» Горкага), Горлава («Фронт» Карняйчука), прафесара Аверына («У добры час» Віктара Розава) і інш.Быў акцёрам шырокага творчага дыяпазону, віртуознай тэхнікі, майстрам пераўвасаблення.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавой тэатральнай брыгады выступаў на перадавой. У 1944 годзе ўзначаліў тэатральную брыгаду, якая выязджала на фронт.

Зняўся ў фільмах «Хтосмяецца апошнім?» (1954 –«Беларусьфільм»), «Палеская легенда» (1957 – «Беларусьфільм»), «Наперадзе – круты паварот» (1960).

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Памёр 24 студзеня 1971 года ў Мінску. Пахаваны на сталічных Усходніх могілках.