Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным сайце Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "навіны"

Змены ў графіке работы

Паважаныя наведвальнікі! Звяртаем Вашу ўвагу, што з 01.04 па 30.04.2021 г. у Музеі нядзеля - выхадны дзень.

Да 85-годдзя з дня нараджэння Саўчанкі Аркадзя Маркавіча

Аркадзь Маркавіч Саўчанка  – беларускі спявак (барытон). Народны артыст БССР і  СССР. Нарадзіўся 6 красавіка 1936 у Віцебску. У 1960 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю і стаў салістам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі. Валодаў мяккім лірычным...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Кагадзеева

Да 95-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Кагадзеева. Кагадзееў Аляксей Пятровіч – харавы дырыжор і педагог. Нарадзіўся 7 красавіка 1926 года ў гарадскім пасёлку Альхаватка, Данецкай вобласці, Украіна. У 1955скончыў Беларускую кансерваторыю па класу Г. Зелянковай. З 1959 года...

Да дня нараджэння Стэфаніі Міхайлаўны Станюты

Стэфанія Міхайлаўна Станюта нарадзілася 13 мая 1905 г. у Мінску. Пачала свой акцёрскі шлях з Беларускай хаткі, якая адкрылася ў 1916 г. пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча. 22 снежня 1918 г. у Мінску з'явіўся Беларускі савецкі тэатр, у склад якога прынялі групу акцёраў Беларускай...

Ноч музеяў 2021

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2021” Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае ў “Падарожжа ў часе” .   Распачнем а 18-й гадзіне ў дворыку музея з выстаўкай “Паланэзы на вяртанне” і паказам батлеечных спектакляў (пры ўмовах спрыяльнага надвор’я). На працягу...